Відэа

Першыя рэйкі: будаўнікі ўзяліся за чыгуначную частку Крымскага моста

Будаўнічыя брыгады ў сераду пачалі кладку першых рэек на чыгуначнай частцы моста праз Керчанскі праліў. Глядзіце на відэа, як ідзе праца.
Sputnik

Зараз ідзе паслядоўнае фарміраванне палатна па кірунку ад Тамані да Керчы, перадае інфацэнтр "Крымскі мост".

Крымскі мост выпрабавалі на трываласць 35-тонными самазваламі

Спачатку будаўнікі абкладуць бязстыкавы шлях даўжынёй 440 метраў, пасля зробяць стыкі для таго, каб кампенсаваць тэмпературныя пашырэнні. Усяго на чыгуначную частка моста будзе выкладзена 38 кіламетраў пуцей. Акрамя металу і бетону ў аснову палатна будзе пакладзена 90 тысяч кубаметраў друзу.

Будаўнікі адзначаюць, што цягнікі па мосце будуць хадзіць практычна бясшумна дзякуючы такой "падушцы".

Крымскі мост з'яўляецца самым працяглым у Расіі — яго даўжыня складае 19 кіламетраў. Аўтамабільны рух па ім ужо адкрыты — будаўнікі датэрмінова завяршылі работы на аўтадарожнай частцы. Цягнікі плануюць запусціць па мосце ў снежні наступнага года.