Фота

Розныя эпохі і мноства забаў: як Брэст адзначыў 999-годдзе

Sputnik

У суботу 28 ліпеня Брэст шырока адзначыў сваё 999-годдзе. Мясцовыя жыхары і шматлікія госці горада сабраліся на галоўных святочных пляцоўках горада, каб масава ўшанаваць гэтую амаль круглую дату. Акрамя таго, на свята прыбылі прадстаўнікі афіцыйных дэлегацый з 11 краін свету.

Буквар, сэксалогія і пластычная хірургія: дзевяць цікавых фактаў пра Брэст

Гарадскія ўлады пры дапамозе рэканструктараў аднавілі некалькі эпох з гісторыі горада. У намётавым лагеры можна было знайсці людзей у сярэдневяковых касцюмах, а таксама Першай і Другой сусветных войнаў.

Свята атрымалася па-сапраўднаму сямейным: людзі розных узростаў маглі знайсці сабе забаву па душы. Для дзяцей працавалі атракцыёны і праводзіліся розныя конкурсы, дарослыя маглі стаць удзельнікамі гістарычных рэканструкцый, а людзі старэйшага ўзросту маглі паслухаць канцэрты. Усё гэта задавала па-сапраўднаму святочны настрой і дазволіла добра павесяліцца.

Дарэчы, учора Брэст адзначаў яшчэ адно свята: у гэты дзень у 1944 годзе горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1 / 16
Брэст адзначае сваё 999-годдзе.
2 / 16
Упершыню Брэст згадваецца ў ПВЛ у 1019 годзе, брастчан забаўлялі аніматары ў старажытнай вопратцы.
3 / 16
На ўрачыстай частцы святкавання гарадскія ўлады ўсклалі кветкі да помніка.
4 / 16
Затым святкаванні разгарнуліся ў розных лакацыях горада над Бугам.
5 / 16
Рэканструктары ўзнавілі старажытныя часы.
6 / 16
Сярэднія вякі сёння суседнічалі з лагерам часоў Першай сусветнай вайны.
7 / 16
І з Вялікай Айчыннай - бо Дзень горада супаў з 74-годдзем вызвалення Брэста.
8 / 16
Без спорту і прыгожых дзяўчат у Дзень горада - зусім ніяк.
9 / 16
Правапарадак на свяце забяспечвалі і вось такія супрацоўніцы.
10 / 16
У Брэсце для гараджан і гасцей горада прыдумалі забавы як для дарослых...
11 / 16
...так і для дзяцей. Напрыклад, такі лабірынт з канструктара.
12 / 16
І як жа без гандлю сувенірамі - кожны мог падабраць сабе цікавую пакупку.
13 / 16
Сувеніры - з аднаго матэрыялу, але для ўсведамлення розных эпох у гісторыі горада.
14 / 16
З канструктара сабралі і флагман беларускага легкавога аўтапрама - Geely Atlas.
15 / 16
Святочны вулічны бізнес - можна было купіць сябе "ў алоўку".
16 / 16
У наступным годзе Брэст адзначыць 1000-годдзе.