Ліга чэмпіёнаў: БАТЭ правядзе паядынак у адказ з ХІКам

Барысаўчан у гульні на выездзе задавальняе любая рэзультатыўная нічыя; у прамым эфіры матч пакажа "Беларусь 5".
Sputnik

МІНСК, 1 жні — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ правядзе сёння паядынак у адказ з фінскім ХІКам у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА, паведамляе Sputnik.

Сустрэча ХІК — БАТЭ пройдзе сёння ў Хельсінкі на стадыёне "Тэліа 5G Арэна". Стартавы свісток прагучыць у 19:00 (па мінскім часе).

Нагадаем, першая гульня каманд, якая адбылася тыдзень таму на "Барысаў-Арэне", завяршылася нулявой нічыёй. Цяпер падапечным Аляксея Багі, каб прайсці далей, неабходна перамагаць суперніка, іх таксама задаволіць любая дзейсная нічыя.

У выпадку поспеху БАТЭ ў трэцім раўндзе "кваліфая" сустрэнецца з пераможцам пары "Кукес" (Албанія) — "Карабах" (Азербайджан). Першы матч гэтых каманд завяршыўся ўнічыю — 0:0. Сёння на стадыёне "Карабаха" адбудзецца гульня ў адказ.

Калі ж барысаўчане не змогуць адолець ХІК, то яны выступяць у трэцім адборачным раундзе Лігі Еўропы супраць мацнейшага ў пары "Алімпія" (Славенія) — "Крузейдерс" (Паўночная Ірландыя)

У прамым эфіры паядынак БАТЭ — ХІК пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Глядзіце, як напярэдадні футбалісты БАТЭ правялі трэніроўку ў Хельсінкі.