01:40 15 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Гульнявы момант матчу

Ліга чэмпіёнаў: БАТЭ не змог дома абыграць ХІК

© Sputnik / Виктор Толочко
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Каманды не змаглі забіць ні аднаго мяча як у асноўны час, так і ў дадатковыя пяць хвілін сустрэчы.

БАРЫСАЎ, 26 ліп — Sputnik. Дамашняя сустрэча барысаўскага клуба БАТЭ з фінскім ХІКам на "Барысаў-Арэне" ў сераду завяршылася нулявой нічыёй, перадае карэспандэнт Sputnik.

Каманды гулялі ў рамках другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

Падапечныя Аляксея Багі падчас матчу так і не змаглі рэалізаваць шэраг добрых галявых момантаў як у першым, так і другім тайме. А фінскія апаненты, здавалася, пад канец гульні проста цягнулі час. Камандам не дапамаглі і дададзеныя арбітрам пяць хвілін. Вынік матчу — 0:0.

Каманды згуляюць зноў у Хельсінкі 1 жніўня.

Тэги:
футбол, Ліга Чэмпіёнаў, ФК "БАТЭ", Барысаў, Беларусь

Галоўныя тэмы