Відэа

Стрэл Прынцыпа: 104 гады з пачатку Першай сусветнай вайны

Першая сусветная вайна пачалася 28 ліпеня 1914 года. Глядзіце ўнікальныя відэазапісы з франтоў аднаго з самых шырокамаштабных узброеных канфліктаў чалавецтва.
Sputnik

"Каталізатарам" стала забойства ў Сараеве — 28 чэрвеня сербскі студэнт Гаўрыла Прынцып застрэліў аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда і яго жонку. А праз месяц Аўстра-Венгрыя абвясціла Сербіі вайну, абвінаваціўшы Сараева ў арганізацыі замаху.

1 жніўня Германія, саюзнік Аўстра-Венгрыі, аб'явіла вайну Расіі. У выніку ў разбуральную вайну былі ўцягнутыя дзесяткі краін і больш за 70 мільёнаў чалавек.

Першая сусветная "абкатала" мноства навінак узбраення, якія атрымалі развіццё ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. У прыватнасці, упершыню былі ўжытыя танкі. Таксама ўпершыню на франтах была праведзена атака атрутнымі газамі.

Вайна таксама прывяла да развалу чатырох імперый: Аўстра-Венгерскай, Германскай, Асманскай і Расійскай.