Самыя меткія: каманда Беларусі выйграла армейскі чэмпіянат СНД

Беларускія вайскоўцы сталі лепшымі ў дысцыпліне "стральба са штатнай зброі" на чэмпіянаце дружалюбных армій дзяржаў - удзельніц СНД.
Sputnik

Мінск, 1 жні — Sputnik. Каманда Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь стала чэмпіёнам дружалюбных армій дзяржаў — удзельніц СНД па стральбе са штатнай зброі, паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Не толькі ў танкавым: беларусы сталі першымі ў "Дог-біятлоне"

Спаборніцтвы праходзяць у Кыргызстане. Дысцыпліна, у якой беларусы сталі лепшымі, уключала ў сябе два практыкаванні: стральбу з пісталета Макарава і аўтамата Калашнікава. Абодва практыкаванні беларусы выканалі лепш за супернікаў.

У стральбе з ПМ капітаны Андрэй Кавалёў, Аляксандр Баранаў і старэйшы лейтэнант Ілля Бай былі лепшымі, "выбіўшы" у суме 850 ачкоў з 900 магчымых. Каманда гаспадароў паказала другі вынік, на трэцім месцы апынуліся расійскія вайскоўцы.

У практыкаванні з АК спартсмены толькі трохі саступілі сапернікам з Расіі і занялі другое месца, аднак па суме заробленых ачкоў былі прызнаны пераможцамі.

"Рады, што ў гэтым годзе мы значна палепшылі вынік. У 2017-м мы заваявалі бронзу чэмпіянату, а цяпер сталі першымі", — цытуе аднаго з удзельнікаў чэмпіянату старэйшага лейтэнанта Іллю Бая сайт Міністэрства абароны.

У асабістым заліку двое беларусаў — Ілля Бай і капітан Руслан Чаратун — таксама былі адзначаны ўзнагародамі. Яны ўзялі бронзу ў практыкаваннях па стральбе з ПМ і АК адпаведна.

Акрамя спаборніцтваў па стральбе са штатнай зброі, у рамках чэмпіянату таксама праходзяць спаборніцтвы па афіцэрскім трохбор'і, якое ўключае ў сябе стральбу з пісталета Макарава, бег на 100 метраў, а таксама на 1, 2 і 3 кіламетры ў адпаведнасці з узроставай катэгорыяй.