Лукашэнка распавёў, за кошт чаго "паднімецца" Віцебская вобласць

Перспектывы развіцця паўночнага рэгіёну краіны кіраўнік дзяржавы абмаляваў падчас інспекцыі уборачнай кампаніі ў Міёрскім раёне.
Sputnik

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Віцебская вобласць падымецца на ногі за кошт таго, што ў яе ёсць, выказаў упэўненасць прэзідэнт Беларусі ў ходзе візіту ў Міёрскі раён.

Лукашэнка: без дысцыпліны няма чаго ў поле выязджаць

Паводле яго слоў, у гэтай сітуацыі ўсім трэба зыходзіць з бягучага становішча спраў і таго, што ёсць.

"Надыйшоў час Віцебскай вобласці падымацца на ногі за кошт таго, што ў яе тут сканцэнтравана", — даў наказ Аляксандр Лукашэнка. Пасля чаго даў просты савет, што сеяць трэба тое, што дае большы ўраджай у гэтых умовах.

"Тут кожны раён павінен вызначыцца, зыходзячы з кліматычных умоў, проста звычак людзей, што сеяць", — патлумачыў сваю думку кіраўнік дзяржавы.

Віцебскай вобласці неабходна развіваць жывёлагадоўлю, на што і звярнуў увагу беларускі прэзідэнт, а ў прыклад ён паставіў калгас "Радзіма" ў Бялыніцкім раёне на Магілёўшчыне.

На думку кіраўніка дзяржавы, там створаны простыя і максімальна спрыяльныя ўмовы для развіцця жывёлагадоўлі.