Трэнер "Дынама-Брэст" пасля матчу ў Афінах: усё толькі пачынаецца

Тры беларускія клубы: брэсцкае і мінскае "Дынама", а таксама БАТЭ - пасля паспяховых у адказ паядынкаў на гэтым тыдні працягнуць выступы ў Лізе Еўропы.
Sputnik

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Згарнуць весялосць і наладзіцца на тое, што ўсё толькі пачынаецца, папрасіў каманду галоўны трэнер ФК "Дынама-Брэст" Аляксей Шпілеўскі пасля паспяховага матчу з грэчаскім "Атромітасам".

Сустрэча праходзіла ў рамках другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы і скончылася ўнічыю — 1:1. Першы матч, які адбыўся ў Брэсце, дынамаўцы выйгралі з лікам 4:3.

"Сканчаем зараз весялосьць. У нас усё толькі пачынаецца, рабяты", — сказаў Шпілеўскі пад апладысменты гульцоў. Эмацыйная рэпліка прагучала пасля матча ў распранальні дынамаўцаў.

У трэцім раўндзе сапернікам брэсцкіх дынамаўцаў стане кіпрскі клуб "Апалон", які абыграў напярэдадні "Жэлезнічар" з Босніі і Герцагавіны з лікам 3:1. Гульня адбудзецца ў чацвер, 9 жніўня.

Яшчэ два беларускія клубы працягваюць барацьбу ў сусветных лігах. Напярэдадні "Дынама-Мінск" выйграла ў славацкай каманду ДАК. У трэцім раўндзе ЛЕ мінскіх дынамаўцаў чакае сустрэча з "Зенітам" з Санкт-Пецярбурга.

У трэцім кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў згуляе барысаўскі БАТЭ. У сераду ён выйграў матч у адказ з фінскім ХІКам 2:1.