МІНСК, 4 жні — Sputnik. Навукоўцы зафіксавалі з'яўленне над тэрыторыяй Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" новага драпежніка — арла-магільніка, паведамілі ў прэс-службе запаведніка.
"Дзякуючы славацкай праграме па маніторынгу арлоў-могільнікаў дадзены від нарэшце трапіў у сістэматычны спіс арнітафаўны нацыянальнага парку", — паведамілі даследчыкі.
У парку распавялі, што раней гэты від арлоў фіксаваўся ў пушчы два разы — у 2011 і 1898 гадах.
Па словах арнітолагаў, над пушчай у ліпені была заўважаная самка арла па імя Стэфанія, якая нарадзілася ў 2017 годзе ў Славакіі і мела спадарожнікавы перадатчык. Яна праляцела над заходняй часткай рэспублікі, а затым перасекла мяжу з Польшчай.
Гэты від арлоў — вельмі рэдкі для Беларусі: за ўсю гісторыю арніталагічных назіранняў у рэспубліцы гэта дзевяты выпадак, калі дадзеная птушка была заўважана ў краіне.