Фота

Гіраскутары, рэп і сэлфі: новага Шэкспіра прадставілі ў Купалаўскім

Sputnik

"Сон у купальскую ноч" — так называецца спектакль, якім Купалаўскі тэатр будзе адкрываць 99 тэатральны сезон. Традыцыю пачынаць з "Паўлінкі" тут змянілі з-за занятасці рэжысёра Андрэя Прыкатэнкі, які прыехаў у Беларусь па запрашэнні мастацкага кіраўніка Купалаўскага Мікалая Пінігіна.

Рэжысёр Андрэй Прыкатэнка: не трэба рабіць з гледачоў шэрую масу

У аснове пастаноўкі — лірычная лінія сюжэту п'есы "Сон у летнюю ноч". На мінскай сцэне шэкспіраўскія персанажы размаўляюць, спяваюць і нават чытаюць рэп на беларускай мове, ездзяць на гіраскутарах і робяць сэлфі.

Мікс з музыкі, святла, пластыкі і новых тэхналогій атрымалася стварыць разам з мастаком-сцэнографам Вольгай Шаішмелашвілі, кампазітарам Іванам Кушнірам, харэографам Дзмітрыем Бяззубенкам і перакладчыкам Алесем Разанавым.

Перадпаказ спектакля або так званая здача прайшла ў Мінску напярэдадні, афіцыйная прэм'ера запланаваная на 7, 8 і 9 верасня.

Чым расійская каманда сумесна з купалаўцамі будзе здзіўляць беларускага гледача гэтай восенню, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1 / 13
Перадпаказ прайшоў у Мінску напярэдадні. Прэм'ера ж запланаваная на 7,8 і 9 верасня.
2 / 13
З-за занятасці расійскага рэжысёра купалаўцы змянілі традыцыю пачынаць кожны новы сезон з "Паўлінкі"
3 / 13
У аснове пастаноўкі ляжыць самая лірычная сюжэтная лінія п'есы Шэкспіра "Сон у летнюю ноч" - гісторыя кахання маладых афінян.
4 / 13
У спекіаклі задзейнічана моладзь Купалаўскага.
5 / 13
Героі Шэкспіра ў сучасным варыянце катаюцца па сцэне на гіраскутарах, чытаюць рэп па-беларуску і робяць сэлфі.
6 / 13
Пластычнае рашэнне пастаноўкі належыць харэографу Дзмітрый Бяззубенку.
7 / 13
П'еса "Сон у летнюю ноч" - не першая работы Прыкатэнкі з матэрыялам англійскага драматурга. На сцэне Новасібірскага драматычнага тэатра "Стары дом" ён ужо ставіў "Sociopath/Гамлет".
8 / 13
Па словах рэжысёра, менавіта архетыпы робяць работу с Шэкспірам цікавай і заўсёды прыцягваюць увагу гледачоў.
9 / 13
Пераклад Шэкспіра на беларускую мову выканаў Алесь Разанаў.
10 / 13
Таксама над пастаноўкай працавалі мастак-сцэнограф Вольга Шаішмелашвілі, кампазітар Іван Кушнір і мастак па святле Мікалай Суркоў.
11 / 13
У ролі Тытаніі - Юлія Шпілеўская, у ролі Абярона - Аляксандр Казела.
12 / 13
Дзеянне на сцэна актывізуе ўсе чалавечыя пачуцці.
13 / 13
Асаблівае захапленне выклікае ўдалае выкарыстанне беларускай мовы. Андрэй Прыкатэнка падкрэсліў, што падчас працы з ім адбыліся незвычайныя метамарфозы ў адносінах да беларускай мовы. Высветлілася, што яна больш меладычная, чым руская.