Радыё

Кісялёў: справа Вышынскага разваліцца ў судзе, але зараз ён "пад катаваннямі"

Генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў пракаментаваў развіццё сітуацыі пасля арышту ў Крыме галоўнага рэдактара РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага, умовы яго ўтрымання ў СІЗА і марудлівасць судовага разбору.
Sputnik

Разгляд апеляцыі па арышце Вышынскага перанесены судом Херсона на панядзелак 6 жніўня, таму што галоўнага рэдактара РІА "Новости Украина" не даставілі на папярэдняе пасяджэнне, па словах адваката, па незразумелых прычынах.

Суд над Вышынскім: пракуратура просіць падоўжыць арышт, абарона - вызваліць

Як раней паведамляў Sputnik, Херсонскі гарадскі суд 11 ліпеня падоўжыў Вышынскаму меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы без магчымасці ўнясення закладу. Суд таксама не задаволіў просьбу адваката ўзяць Вышынскага на парукі. На гэтыя рашэнні абаронай журналіста і была пададзена апеляцыя.

Прафесія журналіста сёння застаецца небяспечнай, яна патрабуе штодзённай мужнасці, самааддачы і рашучасці, і журналісты часам не адчуваюць тых пагроз, якія часта ўзнікаюць вакол, гэта становіцца прафесійнай якасцю, заявіў гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў у гутарцы на радыё Sputnik у Крыме.

"Жыў-быў Кірыл Вышынскі — наш калега ў Кіеве. Усё было добра, працаваў, у яго быў калектыў, ён узначальваў партнёрскае агенцтва РІА "Новости Украина", і вось яго абвяшчаюць дзяржаўным здраднікам. Ён зараз пакутуе ў Херсонскай турме пад зусім абсурдным абвінавачаньнем. Справа ў судзе, безумоўна, разваліцца. Але да суду яшчэ невядома колькі пройдзе. Як бы ніхто не спяшаецца, а яго ўтрыманне фактычна прыраўноўваецца да катаванняў", — сказаў Кісялёў.

Журналісты як "воіны прафесіі" павінны быць гатовыя да таго, што выконваюць свой доўг нават у самых цяжкіх умовах, дзе б ні знаходзіліся, рэзюмаваў гендырэктар МІА "Россия сегодня".

Каментар генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва слухайце на радыё Sputnik Беларусь.