Журналіста Вышынскага пакінулі пад вартай яшчэ на месяц

Абарона прасіла, каб Вышынскага выпусцілі са шклянога бокса на час разгляду скаргі ў судзе, але ў гэтым адмовілі.
Sputnik

МІНСК, 6 жні — Sputnik. Апеляцыйны суд Херсонскай вобласці скараціў тэрмін знаходжання журналіста Кірыла Вышынскага пад вартай на пяць дзён, адпаведнае рашэнне інстанцыя прыняла ў панядзелак.

Суд над Вышынскім: пракуратура просіць падоўжыць арышт, абарона - вызваліць

Кіраўніка партала РІА "Новости Украина" затрымалі ў Кіеве 15 мая — Служба бяспекі Украіны ўварвалася ў рэдакцыю з вобыскамі. Пазней высветлілася, што яго падазраюць у падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржаўнай здрадзе. Пад вартай рэпарцёр знаходзіцца ўжо амаль тры месяцы.

Тэрмін пад вартай скарацілі

Абарона Вышынскага падавала скаргу на рашэнне суда Херсона, які арыштаваў журналіста на больш чым 60 дзён, што супярэчыць украінскаму заканадаўству.

Суд вышэйшай інстанцыі пацвердзіў наяўнасць працэсуальных парушэнняў і адмяніў пастанову, аднак адразу задаволіў і хадайніцтва следства — прысудзіў тэрмін утрымання пад вартай у 60 дзён.

Кісялёў: справа Вышынскага разваліцца ў судзе, але зараз ён "пад катаваннямі"

Такім чынам, Вышынскі будзе знаходзіцца пад вартай да 8 верасня.

Абарона журналіста таксама падавала апеляцыю з просьбай змяніць меру, аднак яе суд не задаволіў. Адмовіў суддзя нават у тым, каб выпусціць Вышынскага на час пасяджэння са шклянога бокса.

Міжнародная рэакцыя

Справа Вышынскага выклікала бурную рэакцыю ў свеце: дзеянні ўкраінскіх уладаў асудзілі не толькі журналісты дзясяткаў краін свету, але і міжнародныя арганізацыі, а таксама палітыкі.

Расійскі МЗС назваў дзеянні афіцыйнага Кіева ў дачыненні да Вышынскага самаўпраўнасцю. Выказваўся па справе нават прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін: падкрэсліваў, што Вышынскага арыштавалі за выкананне журналісцкай функцыі, а таксама назвала гэта "абсалютна беспрэцэдэнтнай і абсалютна недапушчальнай палітыкай сённяшніх украінскіх кіраўнікоў".

Сур'ёзныя турботы ў сувязі з затрыманнем Вышынскага выказваў прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір. Асудзілі тое, што адбываецца, таксама ў Еўрапарламенце.