МІНСК, 8 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў эмблему і сцяг Міністэрства адукацыі рэспублікі, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідара.
Указ, якім для ведамства ўводзяцца сімвалы, кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 жніўня.
"Дакумент прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства адукацыі", — сказалі ў прэс-службе.
Прэзідэнцкім указам зацверджаны палажэнні аб сцягу і эмблеме Мінадукацыі, іх малюнкі і апісанні. Дадзеныя сімвалы міністэрства будзе выкарыстоўваць у інфармацыйнай прасторы Беларусі і за яе межамі.