Беларускі лёгкаатлет Недасекаў заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы

Перамогу атрымаў прадстаўнік Германіі Матэуш Пшыбілка, расіянін Ілля Іванюк заваяваў бронзавы медаль.
Sputnik

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Беларус Максім Недасекаў заваяваў срэбра ў спаборніцтвах па скачках у вышыню на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне.

Беларуская бягуха Эльвіра Герман выйграла золата на ЧЕ

Максім узяў вышыню 2,33 м, паўтарыўшы свой асабісты рэкорд. Перамогу атрымаў прадстаўнік Германіі Матэуш Пшыбілка, расіянін Ілля Іванюк заваяваў бронзавы медаль.

Максім Недасекаў у мінулым годзе ўсталяваў свой асабісты рэкорд 2.33, узяўшы золата на ЧЕ сярод юніёраў і тады пабіў рэкорд 40-гадовай даўніны сярод юніёраў. У Берліне ён упэўнена ўзяў 2,33, але ў дарослым ЧЕ гэта толькі срэбра.