Фота

Беларускае нацыянальнае вяселле зладзілі ў самым цэнтры Мінска

Sputnik

Госці цалаваліся, танчылі да ўпаду, елі і пілі вішнёвы кампот за здароўе маладых у панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе прайшло сапраўднае беларускае вяселле. Акрамя маладых і сватоў, сваякоў і сяброў на свята завіталі звычайныя мінакі і госці фестывалю роднай ежы "Усё Сваё".

Варэнне-чылі, смаўжы і плоў: чым частавалі на свяце роднай ежы ў Мінску

Свята прайшло ў беларускай сталіцы ўжо ў трэці раз. Фермеры з розных куткоў краіны прывезлі мінчанам прадукты, які зрабілі або вырасцілі сваімі рукамі.

На гэты раз у меню былі ўпадабаныя мінчанамі смаўжы па-бургундску, варэнне с перцу чылі і вялікая колькасць сыроў. Гасцей таксама частавалі карыснымі цукеркамі з пялёсткамі ружы, мёдам новага збору, свежай гарбатай і смажанымі перапёлкамі.

Трэцяе свята роднай ежы стала самым салодкім за ўсю гісторыю існавання, магчыма таму, што хутка блізіцца Мядовы Спас.

Як віншавалі маладых і чым частавалі на свяце роднай ежы, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1 / 15
Сапраўднае беларускае вяселле прайшло ў панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея.
2 / 15
Новаспечаных мужа і жонку сустракамі спевамі ды зярняткамі.
3 / 15
Акрамя маладых і сватоў, сваякоў і сяброў на свята завіталі звычайныя мінакі і госці фестываль роднай ежы "Усё Сваё".
4 / 15
Цвіком праграмы стаў каравай.
5 / 15
Вяршкі каравая забралі маладыя, а ўсё астатняе - гасцям.
6 / 15
Свята роднай ежы на гэты раз было самым салодкім. Магчыма, з-за таго, што хутка будуць святкаваць Мядовы Спас.
7 / 15
Беларуская кухня - гэта не толькі дранікі ды клёцкі, а шмат карысных прысмакаў.
8 / 15
Госці маглі набыць і пакаштаваць мёд новага збору.
9 / 15
А да мёду падабраць адпаведны хлеб.
10 / 15
Беларускія фермеры прывезлі на фестываль шмат дэсертаў.
11 / 15
Былі ў меню і ўпадабаныя мінчанамі варэнне з перцу чылі і слімакі па-бургундску.
12 / 15
На продаж заўсёды прывозяць цэлую гару казіных сыроў.
13 / 15
Уся прадукцыя - экалагічна чыстая.
14 / 15
Пакуль дарослыя гулялі на вяселлі і рабілі пакупкі, дзеці бавілі час у "жывым" куточку.
15 / 15
Свята прайшло ў беларускай сталіцы ўжо ў трэці раз.