Улады працягнуць працаваць над адменай роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю

Чакаецца зніжэнне тарыфаў на паслугі сувязі ў роўмінгу для абанентаў, эканомія сродкаў спажыўцоў, павелічэнне дзелавой і турыстычнай актыўнасці.
Sputnik

МІНСК, 13 жні — Sputnik. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі працягнуць працаваць над адменай роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў беларускім міністэрстве ў панядзелак.

Мінск і Масква да 1 жніўня распрацуюць "дарожную карту" па роўмінгу

Сумеснае пасяджэнне калегій з двух міністэрстваў прайшло ў Смаленску ў пятніцу. У ліку ключавых пытанняў разглядаўся і план дзеянняў па далейшай прапрацоўцы адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй.

"Галіновыя міністэрствы нацэлены на канструктыўнае ўзаемадзеянне беларускіх і расійскіх аператараў электрасувязі для вырашэння дадзенага пытання", — адзначылі ў Мінсувязі РБ.

На думку спецыялістаў, вырашыць задачу можна, палепшыўшы тарыфы на роўмінг. Далейшая праца будзе заснаваная на тым плане дзеянняў, які замацаваны ў дарожнай карце, ад яе чакаюць станоўчага выніку.

"Чакаецца зніжэнне тарыфаў на паслугі сувязі ў роўмінгу для абанентаў, эканомія сродкаў спажыўцоў, павелічэнне дзелавой і турыстычнай актыўнасці", — падкрэслілі ў Мінсувязі.

Ідэя адмяніць роўмінг паміж краінамі абмяркоўвалася кіраўніцтвам дзвюх дзяржаў яшчэ мінулым летам, аднак канчатковае рашэнне па гэтым пытанні не прынята.