Фота

Зорнае шоу для ўсіх: фота Персеід з усяго свету

Метэорны паток Персеіды менавіта ў мінулую ноч знаходзіўся ў сваім піку, аднак загадаць сваё жаданне на зорку вы яшчэ можаце паспець - гэта з'ява будзе назірацца да канца жніўня.
Sputnik
Лепш за ўсё Персеіды бачныя за горадам, дзе не перашкаджае яркае святло вокнаў і ліхтароў. Менавіта туды і адправіліся фатографы свету, каб захаваць унікальную прыродную з'яву.
Метэор — гэта пылінка, у асноўным шмат менш грама, якая цалкам згарае ў атмасферы на вышыні 80-100 кіламетраў. Візуальна гэта выглядае, як быццам у небе вельмі коратка праляцеў вугольчык. Часцей за ўсё такі палёт доўжыцца менш секунды. Таму жаданне лепш падрыхтаваць загадзя.
У гэтую ноч жыхары Зямлі назіралі пік метэорнага патоку Персеід, які ўтварыў рой ад каметы Свіфта-Тутля. Персеіды славяцца не толькі вялікай колькасцю метэораў за ноч, але і наяўнасцю ў іх складзе "падаючых зорак", якія пакідаюць доўгі яркі след.
1 / 12
Звездное небо, наблюдаемое над Никольской колокольней во Владимирской области неподалеку от села Аргуново во время метеорного потока Персеиды.
2 / 12
Метэорны паток Персеіды недалёка ад вёскі Пціч пад Мінскам.
3 / 12
Начное неба над узгоркам Ліберг падчас метэорнага патоку Персеід у Гросмугле, Аўстрыя.
4 / 12
Людзі назіраюць за патокам Персеід на востраве Гоза, Мальта.
5 / 12
Метэорны паток Персеіды над Прэмніцам, на захад ад Берліна, Германія, у аб'ектыве "рыбіна вока".
6 / 12
Зорнае неба, якое назіраецца ў Краснадарскім краі падчас метэорнага патоку Персеіды.
7 / 12
Начное неба над магільным склепам Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў вёсцы Воўчын Брэсцкай вобласці.
8 / 12
Такім было начное неба 13 жніўня над дарогай у Бердуседа, Іспанія.
9 / 12
Метэорны паток над абсерваторыяй Гельмос ля горада Калаўрыта, Грэцыя.
10 / 12
Млечны шлях і Персеіды над возерам П'ер-Персэ, усходняя Францыя.
11 / 12
Персеіды над гняздом бусла ў вёсцы Якавічы пад Брэстам.
12 / 12
Зорнае неба на світанні, якое назіраецца ў Краснадарскім краі падчас метэорнага патоку Персеіды.