Пісьменнік Эдуард Успенскі, на творах якога вырасла некалькі пакаленняў савецкіх і постсавецкіх дзяцей, памёр на 81-м годзе жыцця ў Маскве. Ён быў стваральнікам усенародна любімых герояў — Чабурашкі, кракадзіла Гены, Калабка, дзядзькі Фёдара і насельнікаў Прастаквашына.
Пра тое, якім быў Эдуард Успенскі ў жыцці і за кулісамі сцэны, успамінае вядомы расійскі рэжысёр Людміла Данілава.
"Эдуард Мікалаевіч пакінуў аб сабе памяць як аб лёгкім, па-дзіцячы радасным чалавеке. Не хочацца казаць пра яго ў сумным ключы, памяць аб ім павінна быць светлай. Дзякуй Богу, што ён жыў побач з намі і падарыў свету сваіх выдатных герояў. Яго роля ў сучаснасці — разумнага, добрага таты з вялікім сэрцам", — сказала Данілава.
Гутарку з прафесарам Людмілай Данілавай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.