МІНСК, 15 жні — Sputnik.На Мядовы Спас вернікі з вёсак Даросіна і Радуга Любанскага раёна адправіліся да святой крыніцы ва ўрочышчы Студзянец.
Людзі вераці: вада ў гэтым месцы вылечвае любыя хваробы толькі ў тым выпадку, калі ўвесь шлях сюды прайсці пешшу.
Святкаванне пачалося з ранішняй службы ў храме Праабражэння Гасподняга, пабудаваным тут у XIX стагоддзі. Вернікі з абразам Божай Маці хросным ходам прайшлі вакол храма. Кожны з іх павінен быў тройчы падайсці да абараза, схіліць калені, прайсці пад ёй і папрасіць здароўя.
Толькі пасля гэтага ўдзельнікі працэсіі змаглі адправіцца да святой крыніцы.
З яе з'яўленнем звязаны дзве легенды. Па адной, мясцовы пастушок адпачываў пад дрэвам, калі да яго ў сне прыйшла Божая Маці і распавяла пра месца, дзе можна наталіць смагу. Хлопчык прачнуўся і са здзіўленнем убачыў там крынічку.
Таксама ў народзе кажуць пра аратага, які прылёг адпачыць каля вялікага камня і праз некалькі хвілін пачуў чыйсці голас. Невядомы загадаў устаць і прыбраць камень, на месцы якога з'явілася крыніца.
Зараз лічыцца, што гэтыя мясціны абараняе сама Божая Маці. Менавіта таму кожны год сюды прыходзяць людзі са сваімі бедамі і хваробамі. Вернікаў не палохае адлегласць у шэсць кіламетраў, якую прыходзіцца адолець, каб дакрануцца да цудадзейных кропель.
Знаходзяцца ў гэтых мясцінах 12 крыжоў, якія мясцовыя жыхары на святы ўпрыгожваюць стужкамі і такім чынам просяць у Божай Маці здароўя. Так было і на Мядовы Спас. Каля крыніцы святар правёў малебен і асвяціў ваду ў калодзежы і прынесены вернікамі мёд.
Пасля цырымоніі вернікі па старадаўняй традыцыі сабраліся на святочны абед, галоўнай стравай на якім з'яўляецца макавая поліўка і мёд новага збору.