З 14 па 16 жніўня ў Мінску праходзіць другі тур традыцыйнага турніру "Кубак Садружнасці" па хакеі на траве. У ім бяруць удзел самыя моцныя каманды з Беларусі, Расіі і Украіны. Барацьбу за кубак вядуць ХК "Мінск", ХК "Будаўнік" з Брэста, ХК "Дынама-Электрасталь" і ХК "ГКС-ШВСМ" з Вінніцы.
Па правілах турніру, за кожную перамогу каманда атрымлівае пяць ачкоў, за нічыю — два, за паражэнне з розніцай у 1-2 мяча — адно, за пройгрыш з большай розніцай у забітых мячах — нуль.
Хакей на траве не менш эмацыйны від спорту, чым яго лядовы аналаг або футбол. Сёння на полі сустрэліся каманды ХК "Дынама-Электрасталь" і ХК "ГКС-ШВСМ" з Вінніцы. Дзве каманды, у кожнай з якіх па 11 гульцоў, адчайна змагаліся за перамогу. На трыбунах спартсменаў падтрымлівалі чароўныя заўзятаркі. У выніку перамогу з лікам 3:2 атрымалі ўкраінцы.