Відэа

Вольга Мазуронак правяла першую трэніроўку перад Мінскім паўмарафонам

Трыумфатар Чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы Вольга Мазуронак правяла ў Мінску першую трэніроўку каманды Dream team, якая рыхтуецца да Мінскага паўмарафону. Глядзіце на відэа, як прайшоў занятак з чэмпіёнкай.
Sputnik

Трэніроўка каманды Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі адбылася ў сераду, 15 жніўня. Перад ёй выступіў кіраўнік федэрацыі Вадзім Дзевятоўскі, які падзякаваў чэмпіёнцы за заваяваныя ў Берліне медалі.

"Мы ад асобы Dream team хочам падзякаваць Олі за яе працу, за яе волю да перамогі. Мы жадаем Олі не спыняцца на дасягнутым і рады, што яна сёння з намі", — сказаў ён.

Мазуронак правяла з камандай размінку, а затым прыняла ўдзел у прабежцы.

Мінскі паўмарафон у бягучым годзе пройдзе ўжо ў трэці раз: забег, на які чакаюць каля 35 тысяч бегуноў, адбудзецца ў беларускай сталіцы 9 верасня.