МІНСК, 16 жні — Sputnik. Усе прыпынкі ў межах першага транспартнага кальца Мінска будуць аснашчаны электроннымі табло да II Еўрапейскіх гульняў, паведаміў у чацвер журналістам дырэктар ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.
Электронныя табло пачалі ўсталёўваць на прыпынках транспарту ў сталіцы некалькі гадоў таму. Пры іх дапамозе можна сачыць за аператыўнай інфармацыяй па працы транспарту, у тым ліку аб часе прыбыцця бліжэйшага.
"Наша задача — да Еўрапейскіх гульняў у межах першага кальца ўсе прыпынкі абсталяваць інфармацыйнымі табло", — сказаў Шкуратаў.
Па словах кіраўніка ўстановы, табло ўсталёўваюць з апярэджаннем графіку. Да 2020 года іх павінны былі ўсталяваць каля 200, аднак лічба ўжо перавышае 270 манітораў.
На якіх канкрэтна прыпынках у бліжэйшы час з'явяцца электронныя табло і колькі іх неабходна купляць, ва ўстанове пакуль не лічылі: усё будзе вырашацца па меры паступлення фінансавання.