МІНСК, 17 жні — Sputnik. Старшыня праўлення брэсцкага футбольнага клуба "Дынама" Дыега Марадона ў бліжэйшы час вернецца ў Беларусь і прыступіць да сваёй працы, пішуць СМІ са спасылкай на infobae.
Упершыню Марадона наведаў Брэст у ліпені, дзе ён пабываў на матчы чэмпіянату Беларусі паміж "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам" (1:3). Легендарны аргентынец прабыў у горадзе ледзь больш за суткі і затым адправіўся на радзіму да сям'і.
Паводле інфармацыі СМІ, зусім хутка Марадона зноў збіраецца ў Брэст. Разам з сабой бос "Дынама" хоча прывезці некалькі аргентынскіх футбалістаў. Ён таксама плануе наладзіць супрацоўніцтва паміж брэсцкай камандай і "Дэпартыва Рыестра". Пра тое, будзе гэта стажыроўка на базе "Дынама" ці прагляд гульцоў, не ўдакладняецца.
Напярэдадні берасцейцы абыгралі дома грэчаскі "Апалон" у матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА — 1:0. Аднак "дынамаўцы" не змаглі прабіцца ў плэй-оф адборачнага турніру па суме дзвюх сустрэч — 1:4.
У нацыянальным першынстве "Дынама-Брэст" займае сёмае месца пасля 17 тураў — у актыве каманды 26 ачкоў. Наступны матч каманда правядзе 26 жніўня супраць "Смалявічы-СТІ" на выездзе.