Беларускі фільм "Хрусталь" атрымаў узнагароду кінафестывалю ў Выбаргу

Другая у гісторыі Беларусі стужка, вылучаная на "Оскар" працягвае збіраць узнагароды міжнародных конкурсаў.
Sputnik

МІНСК, 18 жні — Sputnik. Фільм беларускі Дар'і Жук "Хрусталь" атрымаў галоўны прыз конкурсу "Капрадукцыя. Акно ў свет" расійскага кінафестывалю "Акно ў Еўропу". Аб гэтым паведамляецца на старонцы фестывалю ў Фэйсбуку.

Узнагароду на ўрачыстай цырымоніі закрыцця ўручылі выканаўцы галоўнай ролі Аліне Насібулінай.

Атрыманая ўзнагарода — не першая ў скарбонцы кінакарціны. У ліпені фільм атрымаў гран-пры Адэскага кінафестывалю. Акрамя таго, "Хрусталь" будзе змагацца за "Оскар" у намінацыі "Лепшы замежны фільм".

У апошні раз Беларусь вылучала на "Оскар" фільм "З пекла ў пекла" Дзмітрыя Астрахана ў 1996 годзе.

Фільм, які распавядае пра дзяўчыну, што жадае эміграваць у Амерыку, зняла беларуска Дар'я Жук, якая сама зараз жыве і працуе ў ЗША. Стужка ўпершыню была прадстаўлена на фестываль ў Карлавых Варах, а беларусы змогуць убачыць яе ў кінатэатрах з 29 жніўня па 12 верасня.