Беларускі заваявалі 7 медалёў на этапе КС па мастацкай гімнастыцы

Залаты, сярэбраны і пяць бронзавых медалёў узялі беларускія гімнасткі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Мінску.
Sputnik

МІНСК, 20 жні — Sputnik. Сем медалёў узялі беларускія гімнасткі на этапе Кубка свету FIG BSB Bank World Challenge Cup 2018, які прайшоў у Мінску 17-19 жніўня.

Кацярына Галкіна заваявала "бронзу" ЧЕ па мастацкай гімнастыцы

Сярод медалёў, якія ўзялі беларускія гімнасткі — золата, срэбра і пяць бронзавых узнагарод. Прычым тры медалі ўзяла Кацярына Галкіна — бронзу ў алімпійскім мнагабор'і, яшчэ адну бронзу за практыкаванні са стужкай і золата — за практыкаванне з абручом.

Два медалі — срэбра і бронзу — узяла беларуская спартсменка Анастасія Салас за практыкаванні з мячом і булавамі.

Яшчэ два бронзавыя медалі ў групавых практыкаваннях узяла каманда Беларусі.