МІНСК, 21 жні — Sputnik. Фільм рэжысёра Барбары Брэдэра (Нідэрланды) "Мой сябар жырафа" пакажуць у 15 кінатэатрах Мінска на беларускай мове напярэдадні новага навучальнага года, паведамілі арганізатары.
Гісторыя "Мой сябар жырафа" нідэрландскай казачніцы Ані Шмідт распавядае аб моцным сяброўстве звычайнага хлопчыка і жырафа па імені Раф, які ўмее размаўляць.
Галоўны герой фільма, Дзікечэ Дап — будучы першакласнік, які хоча пайсці ў школу разам са сваім сябрам жырафам, але дарослыя супраць гэтага.
Сеансы пройдуць у беларускай сталіцы з 30 жніўня па 12 верасня. З 30 жніўня да 5 верасня ўключна фільм будуць паказваць у кінатэатрах "Аўрора", "Беларусь", "Дом кіно", "Кіеў", "Мір", "Кастрычнік", "Піянер", "Ракета", "Салют", "Цэнтральны" і Falcon club, а таксама ў кінатэатрах сеткі Silver Screen, уключаючы velcom cinema.
З 6 па 12 верасня фільм "Мой сябар жырафа" можна будзе ўбачыць у кінатэатрах "Аўрора", "Беларусь", "Кіеў", "Мір" і "Ракета". У кінатэатрах "Дом кіно" і "Піянер" апошнія сеансы стужкі пройдуць 8-9 верасня.