Фота

Няма людзей - няма канфліктаў. Як жыве сям'я пустэльнікаў у Беларусі

Sputnik

Тамара Байкова гатовая хутчэй пераараць гектар зямлі, чым вярнуцца да людзей — ад жыцця ў вёсцы засталіся дрэнныя ўспаміны. Разам з мужам Юрыем яна ўжо больш за чвэрць стагоддзя жыве недалёка ад беларуска-расійскай мяжы. Муж і жонка разводзяць качак і курэй, коз, вырошчваюць гародніну.

Калі ім чагосьці не хапае, пра 69-гадовых бацькоў можа паклапаціцца дачка Вераніка. Але іншых кантактаў з вялікім светам яны пазбягаюць. Ежы тут хапае, куры і качкі забяспечваюць яйкамі, козы — малаком і тварагом. Нічога залішняга.

Электрычнасці ў хаце няма, а ваду бяруць з ракі. Выгадаваную на ўчастку гародніну Вераніка прадае ў Расіі. Дом знаходзіцца недалёка ад мяжы, да бліжэйшай беларускай вёскі — каля 15 кіламетраў. А расійскія вёскі ў некалькіх сотнях метраў за ракой. Там і жыве Вераніка, у якой таксама падрастае дачка.

У 1991 годзе сям'і выдзелілі ўчастак у лесе. Раней яны жылі і працавалі ў вёсцы, разводзілі жывёл і птушку. Аднак частыя канфлікты з суседзямі падштурхнулі да пераезду. Атрымаўшы ўчастак, узялі з сабой пяць кароў і інструменты і адправіліся ў лес. Там збудавалі хаціну, якая павінна была стаць часовым жыллём, але з-за недахопу грошай і бюракратычных перашкод хаціна стала пастаянным домам.

1 / 19
Тамара і Юрый жывуць недалёка ад мяжы, да бліжэйшай беларускай вёскі - каля 15 кіламетраў. А рускія вёскі ў некалькіх сотнях метраў за ракой.
2 / 19
Муж і жонка любяць слухаць расійскія радыёстанцыі, каб заставацца ў курсе падзей. Але часцей яны атрымліваюць асалоду ад цішыні.
3 / 19
Яны ўспамінаюць, што, ледзь прыехаўшы ў лес, першыя ночы праводзілі пад ліпай і накрываліся пластыкавымі лістамі, каб сагрэцца.
4 / 19
Гэта было ў 1992 годзе, калі яны пабудавалі тут хаціну.
5 / 19
Са старога дома яны не ўзялі з сабой нічога, акрамя гародніны, цвікоў, некаторых інструментаў і пяці кароў. Просты дом павінен быў стаць часовым жыллём, але грошай на больш сур'ёзную канструкцыю не хапіла, у халупе яны жывуць дагэтуль.
6 / 19
Муж і жонка разводзяць качак і курэй, коз.
7 / 19
Электрычнасці ў хаце няма, а ваду бяруць з ракі і летам, і зімой.
8 / 19
Юрый кажа, што не можа пакінуць гаспадарку нават на дзень, ды і не хоча.
9 / 19
Тамара Байкова гатовая хутчэй пераараць гектар зямлі, чым вярнуцца да людзей.
10 / 19
Ежы тут хапае, куры і качкі забяспечваюць яйкамі, козы - малаком і тварагом. Нічога залішняга.
11 / 19
Калі чагосьці не хапае, аб пажылых бацьках можа паклапаціцца дачка Вераніка.
12 / 19
Але іншых кантактаў з вялікім светам яны пазбягаюць.
13 / 19
Так яны жывуць больш за чвэрць стагоддзя.
14 / 19
Дачка Вераніка прадае частку прадуктаў з участку бацькоў, і гэта становіцца дадаткам да пенсіі.
15 / 19
Раней яны жылі і працавалі ў вёсцы, разводзілі жывёл і птушку. Аднак ад жыцця ў вёсцы засталіся дрэнныя ўспаміны.
16 / 19
З'яжджаючы ў лес, яны ўзялі з сабой і дачку Вераніку, якая, калі падрасла, з'ехала ў вёску за раку. Зараз у яе свая сям'я, 16-гадовая дачка.
17 / 19
Юрый высаджвае памідоры на сваім участку зямлі.
18 / 19
Узімку падвозіць сена для хатніх жывёл на сваёй "Ніве".
19 / 19
Муж і жонка любяць сваё адасобленае жыццё, цэняць цішыню. "Толькі бабуля шмат балбоча", - жартуе Юрый.