Лукашэнка: Курская бітва - гэта прыклад сапраўднай мужнасці і гераізму

Адна з ключавых бітваў Другой сусветнай вайны, якая змяніла ход ваенных дзеянняў на Усходнім фронце, завяршылася роўна 75 гадоў таму 22 жніўня 1943 году.
Sputnik

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншаванне кіраўніку Курскай вобласці Аляксандру Міхайлаву, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і жыхарам расійскага рэгіёну з нагоды 75-й гадавіны перамогі ў Курскай бітве, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У архівах і на палях: як шукаюць астанкі загінуўшых салдат у розных краінах

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што гэтая перамога на полі бою пераламала ход вайны, што дало магчымасць разгарнуць стратэгічны наступ арміі Савецкага Саюза.

"Гэта бітва застанецца ў гісторыі як прыклад сапраўднай мужнасці і гераізму, сілы духу і веры ў Перамогу. Кожная пядзя курскай зямлі палітая крывёю загінуўшых герояў, салдат і афіцэраў розных нацыянальнасцяў. Іх подзвіг вечна будзе жыць у сэрцах беларусаў", — гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.

Беларускі лідэр адзначыў, што народы дзвюх краін адчуваюць глыбокую ўдзячнасць воінам, якія вызвалілі іх ад захопнікаў, бо яны тым самым падарылі ім мірнае жыццё.