Галандская паліцыя будзе пратэставаць перад матчам ПСВ - БАТЭ

Мясцовая паліцыя незадаволеная тым, што ў штаце занадта мала супрацоўнікаў, каб падтрымліваць парадак у буйным горадзе.
Sputnik
МІНСК, 23 жні — Sputnik. Паліцыя Галандыі правядзе акцыю пратэсту перад зваротным паядынкам плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж ПСВ і БАТЭ, паведамляюць спартыўныя СМІ са спасылкай на telegraaf.nl.
Матч ПСВ — БАТЭ пройдзе 28 жніўня на стадыёне "Філіпс" у Эйндховене. Раней паведамлялася, што практычна ўсе квіткі на гульню прададзеныя — на 35-тысячнай арэне будзе аншлаг. Стартавы свісток прагучыць а 22:00 (па мінскім часе).
Паводле інфармацыі СМІ, мясцовая паліцыя ў дзень гульні часткова перакрые пад'езды да цэнтру горада і будзе папярэджваць заўзятараў, што тыя ўязджаюць у небяспечную зону, дзе праваахоўнікі фізічна не здольныя падтрымліваць парадак.
Акцыя пратэсту выклікана незадаволенасцю сілавікоў тым, што ўлады не імкнуцца павялічыць штат паліцыі і не хочуць падпісваць новы калектыўны дагавор.
У сваю чаргу мэр Эйндховена запэўніў, што сумесна з ПСВ прыме меры па забеспячэнні бяспекі на гульні.
Нагадаем, першы матч каманды правялі 21 жніўня на "Барысаў-Арэне". Гульня завяршылася з лікам 3:2 на карысць галандскага клуба.
Пераможца двухматчавага супрацьстаяння атрымае пуцёўку ў групавую стадыю ЛЧ, хто прайграе — у Лігу Еўропы.