МІНСК, 24 жні — Sputnik. Беларускія тэнісісткі даведаліся аб сваіх суперніцах па першым раўндзе асноўнай сеткі Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open), паведамляе Sputnik.
Сёння ў Нью-Ёрку адбылося лёсаванне першага раўнда асноўнай сеткі US Open.
Так, на старце спаборніцтваў Арына Сабаленка (№25 у рэйтынгу WTA) будзе біцца супраць амерыканкі Даніэль Колінз (36). Аляксандры Сасновіч (37) будзе супрацьстаяць прадстаўніца Швейцарыі Белінда Бенчыч (43). Вера Лапко (70) сустрэнецца з украінкай Кацярынай Бандарэнка (84), а Вікторыя Азаранка (80) — са славачкай Вікторыяй Кужмавай (56).
Сёння таксама стала вядома, што Вольга Гаварцова (766) прабілася ў заключны раўнд кваліфікацыі US Open. За трапленне ў асноўную сетку яна паспрачаецца з амерыканкай Ніколь Гібз (115).
Турнір US Open cтартуе 27 жніўня і завершыцца 9 верасня. Прызавы фонд турніру складае 53 мільёны долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым разрадах атрымаюць па 3,8 мільёна.