МІНСК, 26 жні — Sputnik. У Мінску развіталіся з вядомым журналістам і паэтам Алесем Ліпаем, перадае з месца падзеяў карэспандэнт Sputnik.
Алесь Ліпай раптоўна памёр у чацвер у чацвёртай гарадской клінічнай бальніцы. У цяперашні час прычына яго смерці не агучваецца.
Развітацца з журналістам прыйшлі калегі
© Sputnik / Марина Серебрякова
Развітацца з Алесем Ліпаем прыйшлі самыя вядомыя журналісты 90-х і апошніх гадоў. Прыйшлі таксама маладыя рэпарцёры, палітыкі, палітолагі, культурныя дзеячы. Пасля цырымоніі журналіста даставілі ў горад Рудзенск у Пухавіцкім раёне, дзе ён быў пахаваны побач з маці і сястрой.
Сваякам і блізкім было няпроста стрымліваць свае пачуцці
© Sputnik / Марина Серебрякова
Алесь Ліпай — выпускнік беларускага журфака. Свой шлях пачынаў карэспандэнтам газеты "Знамя юности".
Таксама Ліпай — аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў.