МІНСК, 28 жні — Sputnik. Гоначную "Ніву", якая ўдзельнічала ў ралі "Парыж-Алжыр-Дакар" у 1981 годзе, выставілі на таргі аўкцыёну Sotheby's.
Гэты аўтамабіль, выпушчаны ў 1979 годзе, усяго адзін раз выйшаў на старт — на ім ехаў французскі экіпаж Франсуа Джэнсана і яго сына. "Ніва" з бартавым нумарам 167, на жаль, сышла з дыстанцыі. Аднак, як адзначаецца ў апісанні да лота, тады са 170 пазадарожнікаў, якія стартавалі, фінішавалі толькі 59.
Тым не менш, Lada Джэнсана была далёка не адзінай "савецкай іншамаркай", якая ў тым годзе выйшла на старт гонкі па бездаражы. Жан-Клод Бріавоне на "Ніве", падрыхтаванай у Францыі, стаў трэцім у выніковым заліку.
Аўтамабіль, які зараз выстаўлены на аўкцыён, у 2009 годзе быў выкуплены ў Джэнсана другім па ліку ўладальнікам і да гэтага часу застаецца ў арыгінальным стане. Аднак таму, хто купіць гэты аўтамабіль з хоць і невялікай, але ралійнай гісторыяй, давядзецца пастарацца, каб вярнуць яго ў першапачатковы выгляд.
Цяперашні ўладальнік плануе атрымаць за лот каля 100 тысяч долараў.