Відэа

Алесь Суша: саму назву "Буквар" прыдумалі беларусы

Глядзіце на відэа Sputnik, як адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання 400-гадовага буквара.
Sputnik
Першы беларускі "Буквар" быў выдадзены ў 1618 годзе ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе. Зараз існуе два вядомыя экзэмпляры 400-гадовага выдання, але ніводнага з іх няма ў Беларусі.
Копію 400-гадовага "Буквара" прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы
Адзін з "Буквароў" знаходзіцца зараз ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі, другі ў пачатку XVII стагоддзя быў вывезены брытанскім калекцыянерам у Лондан. На сённяшні дзень гэты асобнік "Буквара" захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі.
Беларускі кнігазнаўца і культуролаг, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша ўпершыню змог ўбачыць старажытны "Буквар" на ўласныя вочы ў 2015 годзе – менавіта ў гэты момант нарадзілася ідэя зрабіць факсімільнае выданне.
Па яго словах, гэта вельмі значная падзея, пакольку дагэтуль "Буквар" у Беларусі фактычна ніхто не бачыў, а зараз, паколькі праект стварэння факсімільнага выдання быў цалкам гуманітарным, яно будзе распаўсюджана па беларускіх бібліятэках, навучальных установах, а таксама – па галоўных бібліятэках замежных краін.
Як выглядаў першы беларускі "Буквар", глядзіце на відэа.