МІНСК, 29 жні — Sputnik. Памёр сын галоўнага рэдактара газеты "Народная воля" Іосіфа Сярэдзіча, паведамілі СМІ.
Руслану Сярэдзічу было 44 гады. У рэдакцыі яго ўспамінаюць як добрага сем'яніна, які выхаваў двух дзяцей.
"Вакол яго заўсёды віравала жыццё, сваёй жыццярадаснасцю, аптымізмам, пачуццём гумару ён мог развесці самы змрочныя хмары", — гаворыцца ў паведамленні.
Прычына смерці сына галоўрэда не паведамляецца. Вядома, што Руслан быў адзіным сынам Іосіфа Сярэдзіча.
Нагадаем, некалькі дзён таму прайшла цырымонія развітання з журналістам Алесем Ліпаем, які раптоўна памёр у мінулы чацвер.