Сабаленка абыграла Квітаву і прайшла ў чацвёрты круг US Open

Іншая беларуска Аляксандра Сасновіч у матчы трэцяга круга чэмпіянату саступіла японцы Наомі Осака.
Sputnik

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чацвёрты круг Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, які праходзіць у Нью-Ёрку.

Беларускія тэнісісткі Сасновіч і Сабаленка выйшлі ў трэці круг US Open

Сабаленка (26-ы нумар пасеву) у матчы трэцяга круга абыграла пятую ракетку турніру чэшку Петру Квітаву з лікам 7:5, 6:1. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 25 хвілін.

Каб трапіць у ¼ фіналу апошняга ў сезоне турніру Вялікага шлема, Сабаленка трэба абыграць японку Наомі Осака (20-я). Спартсменка ў трэцім крузе аказалася мацней за іншую беларуску — Аляксандру Сасновіч — з лікам 6:0, 6:0. Сустрэча працягвалася ўсяго 50 хвілін.

Раней выступ у адзіночным разрадзе на US Open завяршыла Вікторыя Азаранка, саступіўшы ў матчы трэцяга круга Слоан Стывенс.

У мінулую суботу Сабаленка і кітаянка Се Шувэй выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.