Класная кіраўніца Лукашэнкі: Саша добра вальсаваў

Педагог дагэтуль памятае не толькі тое, якую характарыстыку напісала юнаму Лукашэнке для паступлення ў інстытут, але і пра тое, як ён ёй прынёс навагоднюю ёлку.
Sputnik

МІНСК, 3 вер — Sputnik. Класная кіраўніца прэзідэнта Беларусі Вольга Чуяшкова заявіла, што ўжо ў старэйшых класах Аляксандр Лукашэнка быў лідарам, любіў спорт, музыку і добра танцаваў.

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём ведаў

Малады педагог Чуяшкова пасля інстытута прыйшла працаваць у школу, дзе вучыўся юны Лукашэнка, ёй далі класнае кіраўніцтва 9 "А". Праз многія дзесяцігоддзі яна заяўляе, што праз усё жыццё пранесла ўспаміны пра свой першы клас. Паводле яе слоў, такіх вучняў у яе больш не было.

"Гэта былі вельмі актыўныя вучні, а ён ужо тады быў лідарам і завадатарам", — распавяла былы педагог у эфіры праграмы АНТ "Контуры".

Паводле яе слоў, будучы беларускі прэзідэнт вучыўся добра — троек практычна не было, асабліва любіў гуманітарныя прадметы.

Класны кіраўнік таксама адзначыла, што юны Лукашэнка быў адораны ў плане музыкі: ён удзельнічаў у школьных канцэртах, іграў на баяне без нот — падбіраў мелодыі на слых.

Акрамя таго, будучы прэзідэнт рэспублікі быў спартыўным юнаком. "Быў моцны, статны, чарнавалосы, валасы былі густыя-густыя", — сказала педагог.

Паводле яе слоў, больш за ўсё Лукашэнка любіў гуляць у хакей, у такой жа ступені захапляцца футболам яму не дазваляла тое, што гэта летні від спорту. "А летам у вёсцы было шмат працы", — патлумачыла яна.

Лукашэнка: веды - самае важнае набыццё ў сучасным свеце

Чуяшкова адзначыла, што, калі Лукашэнка быў вучнем старэйшых класаў, ён пісаў вершы, з якіх было бачна, як ён моцна любіць радзіму.

Успамінаючы пра тое, якім вучнем быў будучы прэзідэнт краіны, яна распавяла, як ён ёй прынёс напярэдадні Новага года елку, ведаючы, што яе сям'я можа застацца без навагодняй прыгажуні.

Педагог таксама ўзгадала выпускны вечар свайго любімага 9 "А": яе на першы вальс запрасіў Лукашэнка. "Ён добра вальсаваў", — сказала педагог. Чуяшкова паведаміла, што такога класа ў яе больш не было, магчыма, таму што ў яе і вучняў была невялікая розніца ва ўзросце — каля дзесяці гадоў.

Педагог распавяла, што менавіта яна пісала характарыстыку будучага прэзідэнта для паступлення ў ВНУ. Паводле яе слоў, яна там адзначыла, што Лукашэнка здольны, актыўны, захапляецца гісторыяй, ведае нямецкую мову, добры спартсмен.