Сабаленка вельмі злуецца на сябе з-за вылету з US Open

Тэнісістка ўпэўнена, што трэба думаць пазітыўна, "а не лунаць думкамі ў будучыні або мінулым".
Sputnik

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка заявіла, што вельмі злуецца на сябе за няўдалы выступ на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (US Open), паведамляецца на сайце wtatennis.com.

Арына Сабаленка завяршыла выступленне на US Open

Першая ракетка Беларусі напярэдадні завяршыла барацьбу ў адзіночным і парным разрадах на турніры Вялікага шлема ў Нью-Ёрку. У 1/8 фіналу "адзіночкі" Сабаленка саступіла японцы Наомі Осака, а затым у тандэме з кітаянкай Се Шувэй не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал парнага разраду, прайграўшы бельгійска-галандскаму дуэту Элізы Мёртанс/Дэмі Схюрс.

"Часам у цябе здараецца дрэнны дзень, часам — добры. Сёння не лепшы дзень для мяне, нават у пары. Я не паказала добрага тэніса і вельмі зла на сябе за гэта. Трэба ўсё абавязкова абдумаць…" — сказала Сабаленка.

Спартсменка адзначыла, што за дзве гадзіны да матчу ў парным разрадзе яна "проста шалела", калі трэнер спрабаваў яе наладзіць на хуткую гульню. "Я думала аб страчаных шанцах. Я была так зла, так зла. Мой фізіятэрапеўт зрабіў усё, што мог, але ў мяне зусім не было сіл. Не было сіл нават вымавіць нешта — мы нават не размаўлялі", — дадала Сабаленка.

Трэба думаць пазітыўна

Наперадзе, па словах тэнісісткі, няпростыя дні. "Мне трэба вучыцца, як падаваць у матчах, у якіх я вяду ў ліку, даганяю. Я павінна змагацца за кожнае ачко, а не думаць пра нешта адно. Трэба жыць бягучым момантам, а не лунаць думкамі ў будучыні або мінулым", — працягнула тэнісістка.

Яна падкрэсліла, што неабходна факусавацца на пазітыўных момантах, а не думаць аб дрэнным. "Трэба цвёрда ўразумець: у мяне заўсёды ёсць шанцы, я магу зрабіць "камбэк" у любой гульні", — сказала на заканчэнне Сабаленка.