МІНСК, 6 вер — Sputnik. Ліга нацый УЕФА стартуе сёння, у першы дзень турніру будуць згуляныя восем матчаў, паведамляе Sputnik.
Стартавы паядынак у новым футбольным турніры для зборных пад эгідай УЕФА пачнецца ў 17:00 (па мінскім часе) — сустрэнуцца каманды Казахстана і Грузіі. Затым у 19:00 Арменія на сваім полі прыме Ліхтэнштэйн.
Яшчэ шэсць матчаў пачнуцца ў 21:45:
- Германія — Францыя
- Уэльс — Ірландыя
- Нарвегія — Кіпр
- Чэхія — Украіна
- Славенія — Балгарыя
- Латвія — Андора
Ліга нацый — гэта яшчэ і дадатковы спосаб адабрацца на чэмпіянат Еўропы 2020 года. 16 пераможцаў груп новага турніру разыграюць чатыры пуцёўкі — у кожнай лізе свой плэй-оф з двух аднаматчавых паўфіналаў і фіналу. Калі хто-небудзь з пераможцаў груп Лігі нацый ўжо прабіўся на Еўра праз адборачны цыкл, то яго пуцёўка ў стыкавыя матчы дастанецца наступнай лепшай камандзе дывізіёна. Калі ў лізе не набярэцца неабходных чатырох каманд, вакантныя месцы зоймуць каманды з дывізіёнаў ніжэй з улікам агульнага рэйтынгу ў Лізе нацый.