Абарона Вышынскага папрасіла суд адпусціць яго пад даручальніцтва

Вядомы журналіст напярэдадні быў шпіталізаваны з залы суда з-за рэзкага пагаршэння здароўя.
Sputnik

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Абарона кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага папрасіла Херсонскі гарадскі суд вызваліць яго пад даручальніцтва, піша РІА "Новости".

Журналіста Вышынскага шпіталізавалі з залы суда

У чацвер суд працягнуў разгляд пытання аб падаўжэнні ці змене меры стрымання.

"Я як адвакат падаў заяву аб узяцці Кірыла на асабістую паруку", — паведаміў адвакат Андрэй Даманскі.

Нагодай для такога хадайніцтва стала тое, што ў Кірыла Вышынскага пагоршыўся стан здароў'я ў апошнія дні. У сераду ён быў шпіталізаваны з залы суда. Пасля агляду журналіста пасяджэнне працягнулі, але суд абавязаў следства правесці поўны яго медыцынскі агляд да пятніцы.

Разам з тым украінская пракуратура ўжо паведаміла, што будзе настойваць на падаўжэнні арышту Вышынскага.

Больш за 100 дзён кіраўнік партала РІА "Новости Украина" знаходзіцца пад арыштам. Журналіста абвінавачваюць у падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса і дзяржздрадзе.

Да яго не дапускаюць расійскіх консульскіх работнікаў са спасылкай на тое, што ў яго ўкраінскае грамадзянства. У МЗС Расіі ахарактарызавалі дзеянні Кіева ў дачыненні да РІА "Новости Украина" як самавольства.

Чарговы тэрмін утрымання Кірылы Вышынскага пад вартай заканчваецца ў суботу, 8 верасня.