Шорац: Дзень горада ў Мінску прайшоў на высокім узроўні

Мэр Мінска нават прапанаваў падтрымаць узнагародай за праведзеную працу структуры, якія прынялі ўдзел у арганізацыі святочных мерапрыемстваў.
Sputnik

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Дзень горада Мінска прайшоў на годным узроўні, лічыць старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Пра гэта ён заявіў на аператыўнай нарадзе ў панядзелак, паведамляе прэс-служба мэрыі.

Каманда прэзідэнта абагнала ўсіх у лыжаролернай эстафеце

Маштабныя гулянні з нагоды Дня горада прайшлі ва ўсіх кутках сталіцы ў мінулыя выхадныя. Падводзячы вынікі святкаванняў, кіраўнік Мінгарвыканкама заявіў, што ўрачыстасці прайшлі на высокім узроўні.

Ён таксама прапанаваў падтрымаць узнагародай за праведзеную працу структуры, якія прынялі ўдзел у арганізацыі свята: гарадскія службы, грамадскія аб'яднанні, а таксама ініцыятараў мерапрыемстваў, якія прайшлі ў Мінску.

Як паведаміла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, у Мінску прайшла маса цікавых падзей. Два дні грымелі гарадскія фестывалі, прайшлі спартыўныя святы, канцэрты, раённыя гулянні, кульмінацыяй стаў святочны салют.