Фотафакт: Лукашэнка даслаў юным футбалістам з Брэста майку з аўтографам

На прэзідэнцкай футболцы акрамя яго аўтографа ёсць і пажаданне маладым спартсменам: "Вучыцеся перамагаць!"
Sputnik

МІНСК, 11 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даслаў выхаванцам акадэміі футбольнага клуба "Дынама-Брэст" сваю майку з аўтографам, паведаміла прэс-служба "Дынама-Брэст" атрымалі майку, падпісаную прэзідэнтам Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні.

На прэзідэнцкай футболцы пад № 1 акрамя яго аўтографа ёсць і пажаданне маладым спартсменам: "Вучыцеся перамагаць!"

​Падарунак беларускага лідара юным футбалістам быў прымеркаваны да адкрыцця трэніравальнага цэнтра акадэміі клуба ў Александрыі.

Раней прэзідэнт Беларусі неаднаразова адзначаў, што ў маладыя гады захапляўся футболам і нават па начах зашываў мячы, таму што новыя не было магчымасці купіць. У цяперашні час Лукашэнка аддае перавагу хакею — яго каманда ўдзельнічае ў Калядным турніры, традыцыйна прэзідэнт гуляе пад першым нумарам.