МАЗы скончылі першы этап Turkmen Desert Race ў топ-5

Другое месца па выніках пралогу заняў экіпаж Вязовіча, Вішнеўскі і Васілеўскі паказалі 4-ы і 5-ы час.
Sputnik

МІНСК, 12 вер — Sputnik. Экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" замацаваліся ў пяцёрцы лепшых па выніках першага этапу Turkmen Desert Race, паведаміла прэс-служба беларускай "стайні".

МАЗы спыняюць "Шаўковы шлях" з-за нязгоды з арганізатарамі

Пераможцам этапу стаў экіпаж Дзмітрыя Сотнікава на Камазе, МАЗ Сяргея Вязовіча фінішаваў другім, за пяць хвілінаў ад лідара.

"Тэмп даводзілася зніжаць, каб кантраляваць расход паліва, хоць мы загадзя заправіліся з запасам", — пракаментаваў кіраўнік каманды праходжанне этапу, дадаўшы, што арганізатары праклалі маршрут па бездаражы без выезду на хуткасныя ўчасткі.

Трэцяе месца — у яшчэ аднаго КамАЗа, ім кіруе Айрат Мардзееў. Чацвёртае і пятае месцы — у беларусаў Аляксея Вішнеўскага і Аляксандра Васілеўскага.

Другі этап ралі стартаваў у сераду, экіпажу падчас яго трэба пераадолець каля 400 кіламетраў.