Ужо трэці па ліку Фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" пройдзе ў Мінску з 1 па 4 кастрычніка, акрамя таго, частка дакументальнай праграмы будзе паказана і ў Смаленску.
Традыцыйна да ўдзелу ў фестывальнай праграме дапускаюцца дакументальныя фільмы, тэматыка якіх прама ці ўскосна адлюстроўвае грамадска-палітычнае жыццё на постсавецкай прасторы. У геаграфіі ўдзельнікаў і часе стварэння дакументальных стужак абмежаванняў няма, аднак асабліваю ўвагу журы надае карцінам, прэм'ера якіх адбудзецца менавіта на фестывалі. Ужо вядома, што ў гэтым годзе на фэст "Еўразія.DOC" было пададзена 149 заявак з 23 краін свету, пры гэтым у асноўную фестывальную праграму патрапілі 23 дакументальныя фільмы.
Поўную версію размовы з дырэктарам Фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" Валерыем Шэхаўцовым і палітычным аглядальнікам АТН Белтэлерадыёкампаніі Андрэем Крывашэевым у студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.