МІНСК, 15 вер — Sputnik. Афіцыйны сайт Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) падвёў вынікі галасавання ў катэгорыі "Прарыў жніўня". Перамогу атрымала беларуска Арына Сабаленка, яна абыйшла Анастасію Севастову з Латвіі і Лесю Цурэнка з Украіны.
Яна дайшла да 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату ЗША (US Open), дзе ў паядынку 3 верасня саступіла пераможцы турніру японцы Наомі Асацы. Бяспройгрышная серыя беларускі доўжылася восем матчаў.
Для Сабаленка адкрыты чэмпіянат US Open стаў лепшым за яе кар'еру. Раней лепшым вынікам для беларускі лічыўся выхад у другі круг на чэмпіянаце ва Уімблдоне ў 2017 годзе.
На жаль, на гэтым тыдні прадстаўніца Беларусі пацярпела паражэнне ў першым крузе турніру ў канадскім Квебеку і знялася з турніра ў кітайскім Гуанчжоу.
Зараз беларуская тэнісістка займае 20-ы радок у сусветным рэйтынгу.