23:39 19 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка

Стамілася? Сабаленка знялася з турніра ў Гуанчжоу

© AFP 2018 / DON EMMERT
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Беларуска за апошнія два месяцы выступала на шасці турнірах, у тым ліку US Open, дзе яна дайшла да 1/8 фіналу.

МІНСК, 13 вер - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка знялася з турніра ў кітайскім Гуанчжоу, паведамляе Tennis.Life.

Міжнародны турнір Guangzhou International Womens Open стартуе 17 верасня і завершыцца 22 верасня. Прызавы фонд - 220 тысяч долараў. У спаборніцтвах прымаюць удзел 32 тэнісісткі.

У чацвер стала вядома, што з турніру знялася Сабаленка.

​20-гадовая беларуска пасля "Уімблдона" за сем тыдняў правяла шэсць турніраў, сярод якіх US Open. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША Сабаленка дайшла да 1/8 фіналу, дзе прайграла будучай чэмпіёнцы японцы Наомі Асацы.

На гэтым тыдні прадстаўніца Беларусі пацярпела паражэнне ў першым крузе турніру ў канадскім Квебеку.

Зараз Сабаленка ў сусветным рэйтынгу займае 20-е месца.

Тэги:
Арына Сабаленка
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы