МІНСК, 16 вер — Sputnik. Госць мотафестывалю H.O.G. Rally Minsk Эрнэста Гевара пахваліў мінскія праспекты ў эфіры тэлеканала АНТ.
Ён адзначыў, што ў Беларусі ўжо пабываў кіраўнік Кубы Фідэль Кастра, так што і сын камандантэ Чэ Гевары вырашыў прыехаць у Мінск. Хоць у яго чатырнаццаць матацыклаў, з сабой ён іх не ўзяў, праехаў ад Кургана Славы на тым, які выдалі арганізатары.
Ляцець прыйшлося здалёку, і матацыкл транспартаваць было занадта складана. У цэлым жа ў ралі прынялі ўдзел каля шасці тысяч матацыклістаў. Указам беларускага прэзыдэнта тым, хто набудзе квіток на вячэрняе мерапрыемства фестывалю ў Falcon Club, дазволены бязвізавы ўезд у краіну.
"Гэта свята пачыналася пяць-шэсць гадоў таму з пяці-сямі матацыклаў", — нагадаў мотааматар Віктар Лукашэнка.
У 2015 годзе ў Беларусь прыехалі толькі дзьве тысячы матацыклаў, фестываль наведалі каля 40 тысяч гасцей. Ужо праз два гады гасцей было каля 110 тысяч, матацыклаў — каля 7 тысяч. Статус гарадскога фестывалю H.O.G. далі ў 2016-м.
У гэтым годзе гасцямі сталі мотолюбители з пятнаццаці краін. Увечары іх усіх мінчан і гасцей горада чакае святочны феерверк і выступ нямецкага гурта Bonfire.