Фота

Падарожжа да Байкала: як старажытнае возера выглядае сёння

"Слаўнае мора - свяшчэнны Байкал" і сталіца Усходняй Сібіры Іркуцк - у фотастужцы Sputnik Беларусь.
Sputnik
Вы шмат чулі пра Байкал, але пабываць там яшчэ не атрымалася? Не бяда, мы пакажам, як гэта старажытнае возера выглядае сёння. Можа быць і вам захочацца здзейсніць уласнае падарожжа. Паверце, яно таго варта.
Шпацыр па Іркуцку, экскурсія ў Ліствянку і, вядома ж, — невялікі гістарычны заплыў уздоўж старой чыгункі. Мыс Тоўсты і мыс Катаржан, а таксама шматлікія бухтачкі і жывапісныя скалы аглядалі і фатаграфавалі члены блогерскай суполкі "Друзья-Сябры".
1 / 28
Камяністыя пляжы Байкала падкрэсліваюць празрыстасць вады.
2 / 28
Калі з'яўляецца сонца і суціхае вецер, вада ў возеры выглядае, як люстэрка.
3 / 28
Тры мыса - тры надвор'я. У залежнасці ад таго, як падаюць прамяні сонца, тэмпература можа на беразе адрознівацца ў разы.
4 / 28
Так і жывуць: у распадку восень, на мысе - лета.
5 / 28
Бабушкін - гэта чалавек, параход, а яшчэ цэлы горад на Байкале. Названы ў гонар рэвалюцыянера. Таго самага. Такія караблікі - мабыць, лепшы сродак перамяшчэння па Байкале - камфортна і падысці да берага можна практычна ў любым месцы.
6 / 28
З гэтага боку возера ўсе пляжы - каменная галька. За пясочкам ехаць прыйдзецца на ўсходні бераг.
7 / 28
Хто першы з турыстаў прыдумаў будаваць такія пірамідкі з камянёў ужо і не ўспомніць. Лічыцца, што калі склаў такую горку - спраўдзілася жаданне. Для эколагаў ж гэта цяпер цэлая праблема, бо наварацілі такіх горак уздоўж па беразе - нямерана...
8 / 28
Горы на заходнім беразе Байкала - з боку Іркуцка зусім не высокія, але вельмі маляўнічыя.
9 / 28
Бярозы тут нейкія вузлаватыя, моцна чапляюцца за камяні каранямі.
10 / 28
Зараз па гэтым участку Байкальскай чыгункі калі цягнікі і ездзяць, то толькі турыстычныя.
11 / 28
Дзесьці для чыгункі дынамітам падрывалі тунэлі, а дзесьці даводзілася ўмацоўваць бераг вось такімі бетоннымі "латкамі".
12 / 28
Для будаўніцтва гэтых тунэляў запрашалі майстроў-каменячосаў з Албаніі і Італіі.
13 / 28
Для турыстаў мясцовыя казакі дэманструюць прадметы побыту і зброю мінулага стагоддзя. Асабліва ўражваюць арыштанцкія кайданы.
14 / 28
Помнік казакам-заснавальнікам у Іркуцку. Вобраз казака Пахабава нават мясцовым жыхарам здаецца вельмі спрэчным - вельмі ўдалым ён выглядае. Але падабаецца ўсім.
15 / 28
А вось імператар Аляксандр III тут стаіць на ганаровым месцы - недалёка ад будынка былога дваранскага сходу. Для асваення Сібіры, як лічаць сібіракі, ён зрабіў больш за іншых імператараў і цароў разам узятых.
16 / 28
Богаяўленскі сабор лічыцца ў Іркуцку кафедральным і стаіць прама на беразе Ангары. Мясцовыя жыхары за яркі роспіс часам называюць яго "пернікавым".
17 / 28
Міфічны бабр - павінен быў выглядаць як тыгр - з собалем у зубах. Гэта афіцыйны герб Іркуцка.
18 / 28
Модны квартал - самы цэнтр Іркуцка. Рай для турыстаў і гурманаў.
19 / 28
Як ні дзіўна, але студэнцкія атрады тут яшчэ засталіся - напэўна нездарма Іркуцкая вобласць традыцыйна лічыцца "чырвонай".
20 / 28
Сам жа Іркуцкі дзяржаўны ўніверсітэт сёлета адзначыць сваё стагоддзе.
21 / 28
Сядзіба сасланага дзекабрыста Трубяцкога.
22 / 28
Рабочы кабінет апальнага князя. Абстаноўка і інтэр'ер адноўлены дэталёва і з любоўю. Практычна ўсе рэчы - арыгіналы.
23 / 28
Ці жыў у гэтым доме Сяргей Пятровіч - дакладных сведчанняў няма. Але музей дзекабрыстаў атрымаўся выдатны.
24 / 28
Ліствянка - турыстычная сталіца Байкала. Усе, хто прыязджае з Іркуцка, лічаць неабходным наведаць мясцовы рынак.
25 / 28
Гэтыя пасудзінкі - і для турыстаў транспарт, і для грузу - перавозкі.
26 / 28
Надвор'е на Байкале змяняецца імкліва. Толькі што было сонца, і вось ужо пахмурнае восеньскае неба.
27 / 28
"Карсар" выглядае зусім не грозна - усюдыісныя кітайскія турысты падводзяць.
28 / 28
З рулеткай, што называецца, ніхто не хадзіў, але маракі сцвярджаюць, што да таго, бурацкага, берага ў гэтым месцы - 40 кіламетраў. Калі прыгледзецца - горы бачныя. А ўсё - чысціня паветра...