Бабіна лета, ахутанае бясконцымі павуцінкамі-кроснамі, не аднойчы натхняла беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў і музыкантаў на творчасць. Не застаўся ў баку і фатограф Альфрэд Мікус, які днямі патрапіў на раку Іслач каля вёскі Кіявец за Ракавам і паспеў літаральна схапіць за руку адыходзячае сонца. На фота — нічога залішняга, толькі сапраўднае хараство беларускай прыроды.
Каб сагрэцца і адчуць цёплы подых мінулага лета, прапануем паглядзець фотастужку Sputnik. Фотаздымкі мяккай празрыстай раніцы дапамогуць справіцца з восеньскім сумам і кунегай.