Бабіна лета, ахутанае бясконцымі павуцінкамі-кроснамі, не аднойчы натхняла беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў і музыкантаў на творчасць. Не застаўся ў баку і фатограф Альфрэд Мікус, які днямі патрапіў на раку Іслач каля вёскі Кіявец за Ракавам і паспеў літаральна схапіць за руку адыходзячае сонца. На фота — нічога залішняга, толькі сапраўднае хараство беларускай прыроды.Каб сагрэцца і адчуць цёплы подых мінулага лета, прапануем паглядзець фотастужку Sputnik. Фотаздымкі мяккай празрыстай раніцы дапамогуць справіцца з восеньскім сумам і кунегай.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як трымціць павуцінне ў промнях апошняга восеньскага сонца. Сапраўдная паэзія!
Бабіна лета, ахутанае бясконцымі павуцінкамі-кроснамі, не аднойчы натхняла беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў і музыкантаў на творчасць. Не застаўся ў баку і фатограф Альфрэд Мікус, які днямі патрапіў на раку Іслач каля вёскі Кіявец за Ракавам і паспеў літаральна схапіць за руку адыходзячае сонца. На фота — нічога залішняга, толькі сапраўднае хараство беларускай прыроды.
Каб сагрэцца і адчуць цёплы подых мінулага лета, прапануем паглядзець фотастужку Sputnik. Фотаздымкі мяккай празрыстай раніцы дапамогуць справіцца з восеньскім сумам і кунегай.
Агністая, бліскучая, вясёлкавая, залатая, мяккая, срабрыстая, танюткая, трапяткая, золкая, ліпкая і цягучая - так пісалі аб восеньскай павуцінцы беларускія творцы.
Назва "бабіна лета" паходзіць ад таго, што на гэты час прыпадала пераважна "бабская" работа на агародзе і ў полі: збіралі гародніну, капалі бульбу, мялі і трапалі лён і каноплі.