24 верасня ў БДУФК прайшло чарговае мерапрыемства ў рамках праекта Bright Team з удзелам чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па біятлону Дар'і Домрачавай. Трэніроўку па каратэ правёў сяміразовы чэмпіён Беларусі Андрэй Грыневіч. Да занятку далучыліся беларускія артысты і зоркі шоу-бізнесу Тэа, Артэміс Ахпаш, Анжаліка Пушнова і Таццяна Рудакоўская. Таксама на татамі выйшлі супрацоўнікі дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.
"Мне вельмі спадабалася паспрабаваць для сябе новы від спорту. Нам вельмі пашанцавала з выкладчыкам. Для сябе я вельмі многае адкрыла на сённяшнім занятку", — прызналася Домрачава.
Яна выказала меркаванне, што біятланістам будуць карысныя заняткі па каратэ — яны дапамогуць развіць рэакцыю.
"Асабіста мне яны таксама спатрэбяцца ў якасці размінкі перад сваімі асноўнымі трэніроўкамі", — дадала Домрачава.
Экс-біятланістка сказала, што будзе рада прыняць удзел і ў іншых трэніроўках.
Праект Bright Team, накіраваны на папулярызацыю відаў спорту, уключаных у праграму II Еўрапейскіх гульняў, стартаваў 1 жніўня. За паўтара месяца адбыліся некалькі цікавых спартыўных мерапрыемстваў, сярод якіх Bright Beach Soccer, Bright 3x3 Basketball і іншыя. Праект прадугледжвае далейшае правядзенне шэрагу сяброўскіх сустрэч.